У Гродне праходзіць міжнародная малітва супраць антысемітызму і нацызму

Канферэнцыя «Устанем у праломе!» і міжнародная малітва супраць антысемітызму і нацызму праходзіць у Гродне 2 сакавіка ў пратэстанцкай царкве «Надзея». Яна аб’яднала вернікаў розных канфесій і дэнамінацый: баптыстаў, пяцідзесятнікаў, каталікоў і грэкакаталікоў, праваслаўных і месіянскіх яўрэяў, піша hrodna.life.

Ва ўмовах нарастаючых антысеміцкіх настрояў у навакольным свеце хрысціянскія лідэры канфесій, разумеючы важнасць адзінства моляцца супраць духу антысемітызму і дабраслаўляюць яўрэяўскі народ. Такое рэлігійнае мерапрыемства праходзіць у Гродне другі год запар.

«Гэта ініцыятыва міжнародная, якая пайшла з Кіева, – распавядае арганізатар ў Гродне Яўген Калодзін. – Рух мае на ўвазе малітву супраць антысемітызму і нацызму. У Гродне на агульнацаркоўным узроўні мы праводзім малітву другі год запар. У гэтым годзе ў нас сабраліся прадстаўнікі 14 розных канфесій і абшчын Гродна і 7 прыезджых. Для нас такая малітва важная, мы выступаем за мір і за тое, каб наш рэгіён заставаўся здаровым, і па ранейшым такім шматкультурным і шматнацыянальным.
У свеце ў міжнароднай малітве супраць антысемітызму і нацызму прымае ўдзел каля 50 краін.

Мерапрыемствы ў царкве “Надзея” будуць праходзіць да 17:00.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: