Галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту адпусцілі пасля затрымання (абноўлена)

Відэа пра затрыманне, якое распаўсюдзіла міліцыя, было зроблена загаддзя.
Аляксей Шота

Аляксей Шота

У Гродне затрымалі галоўнага рэдактара папулярнага гарадзенскага парталу Hrodna.life Аляксея Шоту. Затрыманне адбылося каля дома.

Аляксей Шота знаходзіцца ў гродненскім Ленінскім РАУС. Пад яго домам міліцэйскі бус.

Міліцыя зрабіла відэа пра затрыманне Шоты за два дні да затрымання. Відэа на youtube апублікавана 28 траўня.

Прыблізна ў 18:30 Аляксея Шоту адпусцілі. У яго вынялі ноўтбук, тэлефон, тры старых жорсткіх дыска і бчб-парасон.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: