У Гродне затрымалі яшчэ аднаго актывіста — Сяргея Верамеенку

Грамадскага актывіста і сябра БХД з Гродна Сяргея Верамеенку каля 11 гадзін раніцы затрымалі міліцыянты.
Сяргей Верамеенка (справа), падчас акцыі за незалежнасьць 15 снежня. Фота www.svaboda.org

Сяргей Верамеенка (справа), падчас акцыі за незалежнасьць 15 снежня. Фота www.svaboda.org

Сяргей Верамеенка здымаў сваё затрыманне і вёў відэатрансляцыю ў сваім фэйсбуку.

Падрабязнасці затрымання «Радыё Рацыя» распавяла жонка актывіста, Вольга Верамеенка:

— Мы выйшлі дзесьці каля 11-й з хаты. Збіраліся ў краму, выклікалі таксоўку. Мы стаялі ў двары і заўважылі белы бус 77-98, зразумелі, што нас ужо чакаюць. Калі мы сказалі таксісту развярнуцца, яны сталі пад’язджаць. Мы на камеру адразу пачалі здымаць. Выйшлі чатыры хлопцы ў цывільным, адзін з іх дастаў пасведчанне, прадставіўся. Яны сказалі, што ў дачыненні да Сержука вядзецца адміністрацыйная справа за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 15 снежня. Я спыталася, чаму не прыслалі ніякіх дакуменнтаў, яны нічога не адказалі. І сказалі, што трэба праехаць. Спыталіся, куды, яны адказалі – на Дубко, 5. Яны яго абшукалі, абшукалі заплечнік, пасадзілі ў бус і павезлі.

Затрыманага актывіста павезлі ў РАУС Ленінскага раёна Горадна. Сяргей Верамеенка, як і затрыманы сёння раніцай намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, удзельнічаў 15 снежня ў Гродне ланцугу за незалежнасць на мосце.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: