У Гродненскім дзяцячым хоспісе зноў прайшоў ператрус

Кажуць, што шукаюць другі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Вольга Вялічка. Фота Hrodna.life

Пра гэта на саёй старонцы ў фэйсбуку распавяла кіраўнік хоспісу Вольга Вялічка.

— Ці ўсе гатовыя да новых навінаў? — кажа Вольга Вялічка. — Прама цяпер у нашым паліатыўным цэнтры праходзіць ператрус. Шукаюць другі апарат ШВЛ. З першым яшчэ не разабраліся, усё ніяк не могуць нумары зверыць и аддаць яго назад. Ну дык ім, каб нумары зверыць, другі запатрабаваўся. Такая вось гісторыя. Праводзяць вобшук незаконна, бз дакументаў. Прыйшлі ў паліятыўны цэнтр, там, дзе цяпер праводзяцца заняткі з дзецьмі, крычаць, напужалі вучняў, напужалі супрацоўнікаў... Вось такая ў нас сацыяльна-арыентаваная палітыка ў дзяржаве. Калі ў ДФР развязаныя рукі.

Нагадаем, што гэта не першы раз, калі гродненскі дзіцячы хоспіс патрапляе пад ціск. Раней у паліятыўны цэнтры ўжо прыходзілі праваахоўнікі, у прыватнасці, чны канфіскавалі тады апарат ШВЛ. Мяркуецца, што гэта адбываецца праз палітычную актыўнасць дэрыктара хоспісу Вольгі Вялічкі, якая праз гэта была вымушана разам з сям'ёй пакінуць краіну.

UPD. Ператрус у Гродненскім дзіцячым хоспісе раптоўна скончыўся. Як паведамляе «Белсат», сілавікі сышлі. Нічога не забралі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: