У Гродзенскага дзіцячага хоспіса канфіскавалі апарат ШВЛ

Пра гэта на сваёй старонцы ў Instagram сёння паведаміла дырэктар хоспіса Вольга Вялічка.
Пацыенты хоспіса. Фота з фб grodno.children.shospice

Пацыенты хоспіса. Фота з фб grodno.children.shospice


Адняты ў маленькіх пацыентаў хоспіса апарат быў набыты на сродкі дабрачынцаў.

Нагадаем, што ўчора адбылося судовае пасяджэнне аб пазбаўленні Гродзенскага дзіцячага хоспіса арэнды памяшканняў. Паўторнае судовае паседжанне па гэтай нагодзе будзе праведзена праз 14 дзён.

Ціск на хоспіс пачаўся і працягваецца ўжо больш двух месяцаў па прычыне грамадзянскай пазіцыі яго дырэктара.

Кіраўнік Гродзенскай вобласці, былы анколаг, Уладзімір Каранік, не па чутках знаёмы з тым, што ёсць паліятыўны пацыент, па факце дазваляе літаральна знішчаць адзіную ўстанову паліятыўнай дапамогі дзецям у горадзе Гродна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: