У інстытуце Гётэ падвялі вынікі першай паловы праекту MOST у Беларусі

На пытанні журналістаў адказвалі арганізатары і ўдзельнікі праекту MOST — праекту ЕС, скіраванага на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі для абмену вопытам і паляпшэння ўзаемаразумення.

Франк Баўман, кіраўнік праекта, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску



MOST прадстаўляе магчымасць наведаць ЕС для ўсталявання і паглыблення прафесійных кантактаў. Праект разлічаны на 1500 удзельнікаў з Беларусі ў перыяд рэалізацыі да снежня 2017 года. Ключавымі сектарамі праекта з'яўляюцца культура; адукацыя і моладзь; навука і тэхналогіі. Таксама прымаліся заяўкі з іншых галін, напрыклад, эканомікі, аховы здароўя, энергетыкі, дзяржаўнага кіравання і г.д.

Мэтавымі краінамі праекта з'яўляюцца ўсе чальцы ЕС. У рамках праекта аплачваюцца ўсе выдаткі на паездку: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, страхоўка, ўваходныя квіткі.

— Інстытут імя Гёта працуе ў Беларусі 23 года і ў гісторыі інстытута яшчэ не было такога маштабнага праекту як MOST. Працягласць праекту 3 года, а яго бюджэт каля 5 мільёнаў еўра. Партнёрамі інстытуту Гёта ў рэалізацыі праекту выступае прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі, — адзначыў Франк Баўман, кіраўнік праекту, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Ён параўнаў праект MOST з вялікім рэстаранам, дзе ёсць два кухара, гэта дэлегацыя Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Беларусі. Госці іх не бачаць, а бачаць афіцыянта, якім з'яўляецца «Інстытут імя Гёта» ў Мінску.

Андрэ Віктарын, кіраўніца прадстаўніцта ЕС у Беларусі


Па словах Андрэ Віктарын, кіраўніцы прадстаўніцта ЕС у Беларусі, ў праекце MOST ўжо прынялі ўдзел болей за 600 грамадзян Беларусі, а да канца 2017 года будзе яшчэ 900 чалавек.

Спадарыня Віктарын падкрэсліла, што асаблівай характэрнасцю MOST з'яўляецца тое, што ён дае ўнікальную магчымасць еўрапейцам і беларусам сустракацца і разам працаваць у межах праектаў практычна ва ўсіх сферах дзейнасці. Шматлікімі ўдзельнікамі з'яўляецца навукоўцы, у якіх былі магчымасці наведваць міжнародныя канферэнцыі і праводзіць сумесныя даследаванні.

Пётр Арушанянц, удзельнік праекту MOST, дырэктар дэпартаменту па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі



— Наведванне некалькіх семінараў дало магчымасць атрымаць неабходныя веды па ацэнцы рэгуляванага ўздзеяння на прадпрымальніцкую дзейнасць, — падзяліўся Пётар Арушанянц.


Па выніках паездкі ў Мінэканомікі быў створаны прававы акт, які па словах Пятра Арушанянца, не саступае па ўзроўню падобным нямецкім актам.



Клаўс Баер, кіраўнік рабочай групы праекту, Інстытут імя Гётэ ў Мінску

 

— Менавіта такая дзейнасць з'яўляецца прыкладам, як праект MOST удзельнічае ў працэсе рэформ у Беларусі, — дадаў Клаўс Баер, кіраўнік рабочай групы праекту.

За час з пачатку праекту, было пададзена 4666 заявак на ўдзел. З еўрапейскіх краін першае месца па колькасці заяў заняла Германія, другое — Францыя, а трэцяе — Польшча. З рэалізаваных мерапрыемстваў мабільнасці першае месца па колькасці ўдзельнікаў занялі навуковыя, другое месца адукацыйныя, трэцяе культурныя.

 

Аляксандр Куркуль, брэйкдансер


Пра свой удзел у культурнай частцы праекту MOST расказаў Аляксандр Куркуль, адзін з лепшых брэйкдансераў Беларусі. Ён наведаў Славакію, дзе ў спецыяльным лагеры сабраліся каля 200 выканаўцаў брэйкдансу з усяго свету. Там адбываліся заняткі, на якіх выкладалі настаўнікі з 30-40 гадовым вопытам. Аляксандр таксама быў вельмі ўсцешаны магчымасцю атрымаць новыя кантакты, якія дапамаглі яму трапіць на шматлікія міжнародныя спаборніцтвы.



Алена Батулава, удзельніца MOST. Прафесар медыцыны, г. Магілёў


Група з медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі наведала курсы па Энданазальнай эндаскапічнай хірургіі ў горадзе Грац, Аўстрыя. Алена Батулава, якая была ўдзельніцай гэтай групы, расказала, што пасля наведвання аўстрыйскага ўніверсітэта, яна вырашыла запрасіць у Беларусь калег з ЕС.



Фіёна Гіб, пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, прадстаўніца British Counsil


Магчымасцю запрасіць сваіх партнёраў у Беларусь для абмену вопытам ужо скарысталіся Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, да якіх прыехалі калегі з Францыі. Акадэмія музыкі запрасіла аўстрыйскіх калег.

Петар Дэтмар, пасол Германіі ў Беларусі


У планах арганізатараў наведаць рэгіёны Беларусі, у тым ліку магілёўскую і гомельскую вобласці. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да канца 2017 года на сайце праекта http://most-belarus.eu/. У межах мерапрыемства па падвядзенню вынікаў першага года працы праекту адбудзецца выступ нямецкага выканаўца Дэні Дзюка.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: