
Ігар Шуневіч. Здымак БЕЛТА
У сваім звароце аўтары петыцыі апісваюць больш за 10 гісторый, якія адбыліся ў 2016 годзе і ў якіх міліцыянты спрычыніліся да смерці, калецтва ці абразы грамадзян.
— неадкладна навесці парадак у органах унутраных спраў, правесці праверку ўсіх супрацоўнікаў на адпаведнасць сваім пасадам, абавязкова праверыць псіхічнае здароўе супрацоўнікаў МУС, правесці праверку на дэтэктары ілжы ўсіх без выключэння супрацоўнікаў РАУСаў, АМАП, ДВП на дачыненне да злачынстваў супраць грамадзян Рэспублікі Беларусь і прыцягнуць да адказнасці тых, якія маюць дачыненне да гібелі, збіцця, знявагі людзей
— як мага хутчэй правесці рэформу органаў унутраных спраў з шырокім абмеркаваннем у СМІ», — гаворыцца ў петыцыі.
Акрамя таго, аўтары звароту прапануюць міністру ўнутраных справаў І. Шуневічу падаць у адстаўку, калі ён не можа арганізаваць годную працу свайго ведамства.
Падпісацца пад зваротам можна тут. На дадзены момант пад петыцыяй падпісалася 78 чалавек, яшчэ больш за 30 чалавек паставілі подпіс пад друкаванай версіяй зварота падчас Форума па пытанні палітзняволеных.