«У яго не было страху». Тры гады пасля смерці Алеся Чаркашына

Патрыёт Беларусі, палітык і грамадскі актывіст, які не выпускаў з рук гітару і малітоўнік. Ён быў першы з беларусаў, хто загінуў на вайне Украіны і Расіі. Разам з бацькам Мікалаем узгадваем Алеся Чаркашына.
Тры гады таму Алесь Чаркашын быў моцна паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе, яго перавезлі ў вайсковы шпіталь. Перад смерцю ён яшчэ паспеў пабачыць сваю дзяўчыну, але 28 жніўня Алесь пайшоў з жыцця. Яму было ўсяго 33 гады.

Як малады беларускі патрыёт трапіў на вайну ва Украіне?

Алесь Чаркашын паходзіў з Берасця. Яшчэ да пачатку 2000-х ён быў сябрам патрыятычнай арганізацыі «Край», потым прыйшоў у «Зубр». Быў удзельнікаў усіх беларускіх Плошчаў. Пасля 2010 г. Алесь Чаркашын быў адным з арганізатараў берасцейскіх «маўклівых пратэстаў», кіраваў акцыямі Стоп-бензін у 2011 годзе. Некаторы час узначальваў партыю БХД у Берасці. У 2013 г. Чаркашын правёў сваю самую запамінальную акцыю ў Беларусі. У вопратцы прарока і з акрываўленымі рукамі ў ланцугах ён выйшаў пад будынак аблвыканкаму ў Берасці і заклікаў уладу і мінакоў павініцца ў грахах.

«Да Бога ён сам прыйшоў. Раней ён быў зусім іншым чалавекам. Быў у «Краі», «Зубры», апазіцыі. Ён цалкам прысвячаў сябе гэтай сферы. Ні з якой царквой ён не быў звязаны, а потым дзяўчына трапілася, якая прывяла яго ў царкву. Я думаў, што, калі ён звярнуўся да Бога, то з палітыкай будзе скончана. Але не. Як казаў Алесь, ён сумяшчаў прыемнае з карысным. Потым гэтая дзяўчына з’ехала з Берасця, а Алесь паехаў вучыцца ў Херсон. Іх дарогі разышліся, але верыць ён не перастаў», – распавядае бацька Алеся Мікалай Чаркашын.

Да пачатку вайны Алесь Чаркашын вучыўся ў Таўрыйскім Хрысціянскім інстытуце ў Херсоне. На вайну пайшоў узімку 2015 года.

«Зразумела, што Алесь нам пра гэта нічога не казаў. Нікому нічога не казаў. Ён кіраваўся прыказкай: што ведаюць двое – ведае ўвесь свет. У нас уся сувязь праслухоўваецца. Алесь быў у апазіцыі не адзін год і выдатна гэта ведаў. З Беларусі яго б проста не выпусцілі. Ён заўсёды быў вельмі энергічны. Дапамагаў усім навокал, ніколі не мог на адным месцы сядзець. Вельмі высокае пачуццё справядлівасці ў яго было. Бясстрашны. Асабліва, калі пачаў верыць, то ў яго ўвогуле страху не было. Нават яго сябры ўзгадвалі, што, калі былі выбухі і ўсе хаваліся, ён ішоў усё роўна і пад абстрэламі кулямётаў выцягваў параненых», – узгадвае бацька Алеся.

Мастак Тарас Носар прадстаўляе карціну, якую намаляваў да Дня памяці Алеся Чаркашына

На вайсковай службе Алесь Чаркашын меў пазыўны «Тарас». Ён аказваў у асноўным медычную дапамогу і фактычна выконваў ролю капелана. Заўсёды насіў з сабой кішэнны Новы Запавет з надпісам «Беларусь, дзецям Божым у вечнасць». У вольныя хвіліны не выпускаў з рук гітару. Некалькі песень на беларускія вершы дагэтуль можна знайсці ў сеціве.

«Калі надзея памірае і ўжо не бачна, куды ісці. Калі ўсім целам адчуваеш нястомны боль сваёй душы. Калі ўжо сонца не памятаеш, а радасць – у сэрцы ўспамін. Тады аднойчы заўважаеш, што па жыцці ідзеш адзін. Не здавайся, не здавайся! Я з табою, ты не адзін. Не здавайся, не здавайся! Бог з табою, ты не адзін», – спяваў Алесь Чаркашын, трымаючы патрон замест медыятара. Гэтыя словы трапілі пазней на яго надмагільны помнік.

«Думалі, відаць, што збярэцца мітынг і ўсе пабягуць на плошчу»

Украінскія сябры Алеся з зоны АТА прывезлі яго цела ў Беларусь да бацькоў, на якіх ціснула КДБ. Асобы ў цывільным суправаджалі труну ад беларуска-ўкраінскай мяжы да самога пахавання.

«Гэта быў 15-ты год. Яны тады ўласнага ценю баяліся. Усё было пад кантролем. Ён прыносіў ім шмат клопатаў. Думалі, відаць, што нешта будзе. Што збярэцца мітынг і ўсе пабягуць на плошчу. Мазгоў жа няма, што гэта пахаванне. Тры гады мінула. Але зараз усё ціха пакуль. Ніхто не чапае. А тады, канешне было інакш. Вы сабе не ўяўляеце, колькі Алесь людзей вакол сябе збіраў. Ён круціўся сярод усіх: валанцёраў, жаўнераў, з усімі стасаваўся. Сябры яго і прывезлі. 10 машын было. Гэта ж такі кавалак дарогі, а яны ўсе кінулі свае справы і прывезлі…», – узгадвае спадар Мікалай.

«Засталася толькі памяць»



Пасля смерці Алесю Чаркашыну прысвоілі званне «Народнага Героя Украіны». Апроч таго ў Кіеве на вуліцы Беларускай быў усталяваны помнік добраахвотнікам, сярод якіх ёсць імя Алеся Чаркашына. Як распавёў бацька Алеся, пасля смерці сына ён таксама пачаў ездзіць ва Украіну.

«Ужо трэці год я прыязджаю туды, сустракаюся з яго сябрамі. Нядаўна была выстава, якую рабілі нашыя мастакі ў Песках. У нас яе забаранілі, хоць яна ўжо выстаўлялася ва ўкраінскай амбасадзе ў Мінску. У Кіеў заязджаў. Кветкі стаяць. Значыць, глядзяць людзі, памятаюць. Засталася толькі памяць. Яшчэ ў 2016-м годзе да нас прыйшоў ліст ад нейкай жанчыны. Яна пісала, што гэта ўсё не дарма. Што гэта быў ягоны ўнёсак, каб народ змяніўся. Што не кожны вернік-украінец пайшоў бы на вайну, а ён пайшоў. Шмат усяго сказана. Але тры гады прайшло, а ўсё, як нібыта ўчора было. Для мяне гэта рана, якая не загаіцца да апошняга дня. Цяжка, калі бацькі дзяцей хаваюць. Асабліва, калі нейкія надзеі ўкладваеш, а потым адным выбухам усё руйнуецца», – кажа спадар Мікалай.

Алесь Чаркашын быў пахаваны на могілках вёскі Камяніца Жыравецкая каля Берасця. Два гады таму на магіле Чаркашына быў усталяваны помнік, стылізаваны сімвалам трыяды: Бог, Бацькаўшчына, Служэнне».

Пасля смерці Алеся Чаркашына рэжысёр «Белсату» Антось Цялежнікаў выпусціў фільм, прысвечаны герою.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 11:10:03
Прапаную назваць Белсат імя беларускіх ахвяраў ўкраінскага майдану і АТО. Бо польскі дыпламат прысутнічаў і падпісаў паперу аб пагандненні ўлады прэзідэнта Януковіча з майданаўцамі, але гэта пагандненне апынулася фікцыяй з боку Захаду. Таму ахвяры на майдане, таму АТО і тамака ахвяры. Таму Белсат імя беларускіх ахвяраў майдану і АТО. А можна і ўсе б-ч-б выданні так назваць, бо яны падрымлівалі майдан. Напрыклад Хартыя97, Наша Ніва, Беларускі партызан ці Новы час імя беларускіх ахвяраў украінскага майдану і АТО. Падстракаць пасродках б-ч-б СМІ да гібелі беларусаў гэта ж не пагібаць на полі бою.
  • Тутэйшы.
  • 2018-08-28 14:41:23
Прыхільнік "рускага свету".Які прынёс вайну у Данбас,акупацыю Крыма,вайну у Грузіі,Чачне,сотні тысяч забітых?Вось такія як Вы і ёсць сапраўдная "5 калона" ў Беларусі.Атрымалі загад каментаваць?Адкуль?З Масквы?Ці з ўваскрэслі са сталінскіх часоў?
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 16:05:02
Я сяджу ў Крамлі побач з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціны і карыстаюся яго компам і клавай.

Майдан выйшаў на майдан пасля шматгадовай укра СМІ-апрацоўкі ўкраінцаў за замежныя грошы, і пад шум колаў ІДЗЕМ у ЕС тыя СМІ зрабілі з амаль паўсотні млн украінцаў ворагаў Расеі і рускага народу. Далей было тое, што я апісаў вышэй: нянавісць да рускага чалавека патрабавала крыві і ў адказ атрымала адпор Расеі. І ўсё гэта на радасць Захада і з падтрымкай бел б-ч-б СМІ (тутэйшых і замежных). То бок б-ч-б прапаганда марыць паўтарыць крокі укра СМІ і апрацаваць частку беларускага народу, з мэтай стварэння канфліктнай сітуёвіны а-ля ўкра майдану.

Ніколі б-ч-б напасць не была прыязнай да беларускага народу і (зараз) дзяржавы. Але дзякуючы існай уладзе ніякага майдану на Беларусі не будзе. Хутчэй б-ч-б змагары падавяцца польскімі клёцкамі і чэскім півам.
  • Тутэйшы.
  • 2018-08-28 18:01:34
Дыягназ-Кісялёў галаўнога мозгу.Калі не любіце Белаусь і наш сцяг,які быў дзяржаўным і будзе потым,з'зжайце да рускіх людзей.Ну,спачатку з'ездзіце ў Львоў,напрыклад,і размаўляйце там на рускай мове,паглядзіце,што ніхто Вам не зробіць за гэта нават заўвагі.Беларусы,украінцы,рускія тры розныя народы,па сутнасці у Вашых меркаваннях бачна,што Вы парушаеце закон аб міжнацыянальнай розні (артыкул 130 крымінальнага кодэксу).Вы аб гэтым падумалі?Рэгнумаўцы таксама не думалі.А які вынік?
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 19:05:52
Каша, напісаная беларускімі літарамі, але без беларускага духу.

Нахалеры мне твой Рэгнум? Нахалеры мне твой Львоў? Мне цябе хапае тут на НЧ. Дый мне дастаткова, што я памятаю Хатынь-1943 і Адэсу-2014, у адрозненні ад тутэйшых б-ч-б змагароў.
Б-ч-б сцяг не мой і не беларускі, а паліцайскі. Менавіта пад ім ці побач з ім, сумарна з сталіншчынай і нацызмам, беларускія паліцаі знішчылі траціну нашага народу ў 1937-41.
Мне гэтага ведання хапае.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 21:45:27
"...траціну нашага народу ў 1937-44. "

Так трэ чытаць. Памылка друку. Прабачце.
  • Яська
  • 2018-08-28 15:23:03
Спадар Анатоль, калі ў вас не хапае мужнасьці - ня трэба іншых агітаваць быць такімі самымі баязліўцамі як вы
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 16:23:15
Не зусім зразумеў наконт ЧАГО мне БАЯЗЛІЎЦУ не хапае мужнасці быць мужным, але калі вы сачылі за маім Поўным сабранням сачыненняў на б-ч-б форумах за 9 мінулых лят, то падаецца я нікому не даваў падставы казаць, што я нечага пужаюся. Дый пішу пад сваім сапраўдным імем.
Да таго ж у годзе 2014 меў намер пайсці ваяваць на баку ДНР ці ЛНР, аб чым ёсць публікацыі ў нашых б-ч-б форумах. Не пайшоў? Не пайшоў.

А вось тое, што хлопец пайшоў ваяваць на баку АТО і загінуў - гэта віна б-ч-б СМІ - падбухторваньне / подстекательство, аб чым я сказаў у першым каменце.
  • фцф
  • 2018-08-28 19:04:20
Вяліка Амэрыка. І якія розныя "кветкі" і "ягадкі" вырастаюць на яе глебе і за яе грошы. Дзіву даюся і ўжо пачынаю думаць - мо і сапраўды там ёсьць свабода і дэмакратыя? Ну, прынамсі, крыху адрозная ад тутэйшай.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 18:00:41
Мяркую з тваёй падачу Новы час ці з падачы тваіх б-ч-б чытачоў пачалася праверка майго фэйсбук акаунта і ўжо другі пост фб выдаляе ЯКІ Я ДРУКАВАЎ НЕКАЛЬКІ ГАДОЎ ТАМУ

Больш цікавага на «Новым Часе»: