У Кацярынінскай царкве Чарнігава маліліся за Беларусь (фота)

Набажэнства правялі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Царква Святой мучаніцы Кацярыны ў Чарнігаве

Царква Святой мучаніцы Кацярыны ў Чарнігаве

Напярэдадні ва ўкраінскім Чарнігаве праходзіла міжнародная канферэнцыя «Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы», якая сабрала амаль 150 удзельнікаў. Сярод дэлегатаў на форуме прысутнічалі і святары БАПЦ, у тым ліку кіраўнік царквы архіепіскап Святаслаў (Логін) з Нью-Ёрка.


У нядзелю, 18 жніўня, Уладыка Святаслаў разам з пратаіярэем Леанідам Акаловічам і іераманахам Вікенціем Кавальковым з Мінску правёў богаслужэнне за Беларусь і Украіну. На набажэнстве прысутнічалі некалькі дзясяткаў гасцей з Беларусі.

Злева направа: іераманах Вікенцій, Уладыка Святаслаў, айцец Леанід

Злева направа: іераманах Вікенцій, Уладыка Святаслаў, айцец Леанід

Як распавёў пасля службы айцец Леанід Акаловіч, канферэнцыя паспрыяла ўмацаванню аўтакефальнага руху ў Беларусі: мінская парафія БАПЦ Святой Еўфрасінні Полацкай, якая існуе ўжо 30 гадоў, неўзабаве прырасце новымі прыходамі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы.  


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!