У Касцюкоўцы хаваюць хлопца, які загінуў пасля затрымання на мірнай акцыі

Сёння ў Касцюкоўцы адбываецца развітанне з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання на мірнай акцыі пратэсту ў Гомелі.
Каля 12 гадзін дня каля дома яго бацькоў, на Кастрычніцкай 3, сабралася каля 300 чалавек.

Маці падзякавала ўсіх прысутных, якія прыйшлі развітацца з яе сынам. Кажа: «Пачуйце, ён не памёр, ён загінуў!» Людзі падтрымалі яе апладысментамі.

Каля 12.15 у Міхайлаўскай царкве пачалося адпяванне. Сюды падышло вельмі шмат людзей.

Прыкладна ў 12.25 з'явілася інфармацыя, што аўтобусы, якія павінны былі везці людзей з пахавання Аляксандра Віхора назад у Гомель, не выпускаюць з горада. Ім заблакавалі праезд. Неўзабаве высветлілася, што мост на Касцюкоўка «замінавалі», шукаюць выбуховае прыстасаванне. Кіроўцам раяць аб'язджаць праз Краснае.

У 12.50 пачалі ўскладаць кветкі. Жадаючых зрабіць гэта вельмі шмат, выбудавалася велізарная чарга.
Нагадаем, 25-гадовага хлопца затрымалі ўвечары 9 жніўня на акцыі мірнага пратэсту ў Гомелі. Па словах маці, ён не ўдзельнічаў у акцыі, а ўсяго толькі перасаджваўся з аднаго транспарту на іншы. 11 жніўня стала вядома, што маладога чалавека асудзілі на 10 сутак, але дзе ён знаходзіўся, ніхто так і не паведаміў. Толькі на наступны дзень родныя высветлілі, што хлопец загінуў. Маці Аляксандра напісала заяву ў пракуратуру і следчы камітэт аб узбуджэнні крымінальнай справы.

gomel.today

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: