У кіраўніцы праектаў «Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці» праходзіць ператрус

У доме кіраўніцы праектаў «Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці» Наталлі Зданевіч у Брэсце праходзіць ператрус.

Наталля Зданевіч, фота з сацыяльных сетак 


Дабрачынны «Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці» быў створаны ў 2013 годзе, паведамляе REFORM.by. Яго дзейнасць накіраваная на вывучэнне спадчыны Брэста, захаванне і развіццё тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Фонд праводзіць даследаванні па тэме спадчыны, пошук і збор архіўных і гістарычных матэрыялаў, займаецца папулярызацыяй гісторыі Брэста і Брэсцкай крэпасці.

Сярод партнёраў і сяброў на сайце Фонду прысутнічаюць Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Брэсцкі выканкам, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя афіцыйныя ведамствы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: