У Курапатах адбылася аварыя з удзелам будаўнічай тэхнікі

Паблізу Курапатаў на кальцавой дарозе самазвал з бетонам стаў прычынаю буйной аварыі. Кіроўца самазвалу рухаўся заднім ходам, у выніку былі пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілі, паведамляе Белсат.
Фота: Вольга Чайчыц, Белсат

Фота: Вольга Чайчыц, Белсат

Будаўнікі ставяць цяпер агароджу каля кальцавой дарогі. Слупы для агароджы заліваюць бетонам. У пэўны момант кіроўца самазвалу пачаў рухацца заднім ходам. Пры гэтым аўтамабіль не быў абазначаны належным чынам, не ўключыў аварыйную светлавую сігналізацыю. Мала таго, на дарозе не ўсталявалі знакі, якія папярэджвалі б, што вядуцца будаўнічыя працы. Таму іншыя ўдзельнікі дарожнага руху не здолелі своечасова адрэагаваць на перашкоду і ў выніку два легкавыя аўтамабілі сутыкнуліся з самазвалам.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў, але легкавыя машыны былі моцна пашкоджаныя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: