Новыя крыжы ў Курапатах перажылі ноч

Аб гэтым паведаміў на сваей старонцы ў Facebook Зміцер Дашкевіч.


Крыжы, усталяваныя ўчора дзякуючы ахвяраванням неабыякавых беларусаў, перажылі ноч. "Сябры і сяброўкі! Вялікі ўсім дзякуй за нашу сумесную працу – новыя велічэзныя крыжы ў Курапатах!" — піша Зміцер Дашкевіч.

Агулам было сабрана 1900 рублёў, з якіх 410 яшчэ засталося і могуць быць патрачаныя на новыя крыжы. "Калі грамада палічыць патрэбным і згуртуецца, мы будзем працягваць далей замену спарахнелых крыжоў на новыя. Таксама і ўсталяваныя ўчора крыжы можна пакрываць грунтоўкай, лакам з люмінафорам, якіх рублёў на 150-200 на кожны крыж патрабуецца. [...]

Актывісты, якія сёньня назіраюць за “паедзем-паядзім”, сьведчаць, што крыжы ноч перажылі. І нас напаўняе надзея, якой прасіў у Госпада Уладзімір Някляеў, што крыжы – сымбаль ахвяры і памяці, будуць уздымацца вакол Курапатаў і далей. Жыве!"
 — сканчае Зміцер свой зварот да чытачоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!