Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька.
Ганне, у сваю чаргу, патэлефанавала Вольга Мікалайчык. Актывістка распавяла, што аўтамабіль мазда чорнага колеру з расійскімі нумарнымі знакамі наехаў на Леаніда Кулакова, які ўпаў і моцна ўдарыў нагу.
У той жа час на месцы здарэння знаходзяцца ўладальнікі рэстарацыі "Поедем поедим", якія пагражаюць ужываннем сілы да пікетоўцаў, калі тыя не спыняць свой пратэст.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Што не даюць абараніць
Людзей асуджаных на мукі
Каб памяць вечна магла жыць
Хай мочаць слезы тыя вочы
Што твораць зьдзекі з тых пакут
Не будзе ім зычлівай долі
І род іх будзе несьці,
Той чорнай кармы крыж пакут
Хай костка ў горле комам стане
Усім хто жэрці з смакам прэ
Душа ў іх даўно памерла
Няма сумлення, д'ябл жне
Сваю штодзенную пакосу
Капыты, рогі і хвасты
Вось гэта ёсць звычайнае аблічча
Хіцьлівых вырадкаў зямлі
Ляцяць на мётлах правіць шабаш
У мейсцы крыўды тым сьвятым
Каб чорнай сілы там набрацца
І цемру весьці праз вякі
Стварэнні ночы балі ставяць
Пачвары скачуць па касьцях
Жывых людзей машынай давяць
Хаваюць праўду ў бруд хлява
Скляпенні вабяць іх бясконца
Сваёй крываваю нудой
Напіцца болем і забыцца
У пякельным полымі катлоў
Звярыны рык у нябыт нясецца
Ня церпяць бачыць перашкод
Гатовы рваць, таптаць ўсіх, абы дабіцца
Да адцкай цыцкі прагнай пашчаю іклоў