У Курапатах наведвальнік напаў на ўдзельніка Варты

Невядомы мужчына ўдарыў абаронцу Курапатаў Віктара Шапуцьку і зламаў вуду, на якой быў замацаваны бел-чырвона-белы сцяг.

Фота з фэйсбуку Ганны Шапуцька, www.facebook.com

Фота з фэйсбуку Ганны Шапуцька, www.facebook.com

Па суботах Варту абароны Курапатаў нясуць грамадскія актывісты Віктар і Ганна Шапуцькі. Яны фіксуюць нумары машын, якія заязджаюць на тэрыторыю рэстарана «Поедем поедим», раздаюць наведвальнікам улёткі з інфармацыяй пра Курапаты, распавядаюць пра рэпрэсіі.

Усё гэта — пад бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам. Але сёння гэты сімвал не спадабаўся наведвальнікам рэстарана, праз што пацярпеў абаронца мемарыяла Віктар Шапуцька.

«Выязджалі наведвальнікі на машыне — жанчына, яе сын, і мужчына быў. Напэўна, ён быў выпіўшы, бо жанчына была за стырном. Яны выйшлі і пачалі казаць нешта пра сцяг — не спадабаўся ён ім. Віктар зрабіў відэазапіс. Я сама была ў гэты час у Курапатах, запальвала знічкі і хацела памаліцца перад заўтрашнім днём, а Віктар быў адзін. Ён нават не зразумеў, адкуль той мужчына падышоў. Ён ударыў Віктара кулаком ці чымсьці па галаве, вырваў і зламаў вуду, сарваў сцяг. Хацеў забраць яго з сабой, але Віктар сказаў, што такім чынам ён скрадзе яго маёмасць. Таму сцяг яны пакінулі і з'ехалі», — распавяла «Новаму Часу» Ганна Шапуцька.

Фота з фэйсбуку Ганны Шапуцька, www.facebook.com



Фота з фэйсбуку Ганны Шапуцька, www.facebook.com

Актывісты выклікалі міліцыю, якую давялося даволі доўга чакаць. У выніку нападу Віктар Шапуцька не ўтрымаўся на нагах і ўпаў, падрапаў локаць. У выніку ўдару па галаве ўтварыўся гузак. Актывіст пакіне заяву пра напад, але не мае ілюзій, што справу не спусцяць на тармазах.

Па словах Ганны Шапуцька, у астатнім абстаноўка ў рэстаране спакойная, людзей няшмат. Але сярод наведвальнікаў — і прыхільнікі пераменаў з белымі стужкамі.

«Так крыўдна, едуць са стужкамі. Пару чалавек нам сказалі: "Мы ж толькі паесці!"», — зазначыла спадарыня Ганна.

Але некалькі чалавек усё ж развярнуліся і не паехалі ў рэстаран пасля размовы з абаронцамі, сярод іх — і адна машына на расійскіх нумарах.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: