У Курапатах пачаліся будаўнічыя працы

Як паведамляюць грамадскія актывісты ў сваіх акаунтах у Фэйсбуку, пачаліся працы па будаўніцтве помніка ў Курапатах 
Павел Севярынец і іншыя грамадскія актывісты, якія знаходзяцца ў Курапатах, паведамілі аб будаўнічай тэхніцы і працах каля курапацкіх крыжоў.
Экскаватары пачалі рыць траншэю для адводу вады і збіраюцца будаваць дарожку да Галгофы, паведамляе svaboda.org. Будаўнікі пракапалі некалькі метраў траншэі і запоўнілі зямлёй адзін з самазвалаў, але далейшыя працы давялося спыніць — на шляху тэхнікі сталі абаронцы Курапатаў. «Як працаваць, кал пад колы лезуць?» — абураўся кіроўца самазвала.

Паводле дырэктара Бараўлянскага спецлясгасу Аляксандра Мірановіча, «траншэя патрэбная для адводу вады ад пляцоўкі на ўваходзе ў Курапаты. Выберуць пясок і засыплюць жвірам». Пры гэтым Мірановіч адмовіўся паказаць пікетоўцам праектную дакументацыю для будаўнічых работ.

​«Гэта вар’яцтва — рыць тут траншэю будаўнічай тэхнікай. Усе працы тут мусяць рабіцца ўручную і з удзелам спецыялістаў, бо тут могуць быць косткі забітых», — патлумачыў Свабодзе Павал Севянынец, чаму абаронцы Курапат замінаюць будаўнікам.

Актывістка Надзея Батура  зафіксавала будаўнікоў на відэа. 
Шэраг палітыкаў і грамадскіх актывістаў звярталіся да ўладаў Беларусі з адкрытым лістом супраць дзяржаўнага помніку ў Курапатах

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-15 13:30:38
А бел-чырвона-белая Баба Яга, як заўсёды, супраць. Вось і ўсё адраджэнне і яго наступствы. Б-ч-б супраць таго, што зрабілі простыя не б-ч-б беларусы і супраць таго, што яны не зрабілі і ніколі не зробяць. Таксама б-ч-б змагары супраць таго, што зрабіла і не зрабіла ўлада. Б-ч-б Баба Яга супраць.

Таму вас змагароў і блізка няма ва ўладзе любога ўзроўня. Бо вы секта. Б-ч-б секта, якая супраць народа і дзяржавы, якая чуе і бача толькі сваіх б-ч-б сектанаў, а не простых беларускіх грамадзян.
  • Игорь Кузнецов
  • 2018-10-15 15:23:15
Конкурс проектов Мемориала прошел в тайне.Теперь таким же методом будут его строить.Почему представители общественности не могут ознакомится с документацией и участвовать в контроле за его строительством?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-15 16:08:54
Сам я не местный. З Бронксу, NY. Але мяркую некаторыя змагары чулі, што быў конкурс і камісія адабрала варынт праекту мемарыяла. Затым усе ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ, каб яны былі жывы і здаровы, б-ч-б СМІ ні разу не пацікавіліся, што робіцца з праектам таго варыянта далей. Чаму не пацікавіліся? Дык рэжым жа, дыктатура апошняя ў Еўропе. Таму не інфармавалі сваіх б-ч-б чытачоў, што ды як з праектам.

Мяркую ў Курапатах праводзяцца папярэднія работы - праводзяць камунікацыі (напрыклад электрыку). Гэта азначае, што праект гатовы. А калі ён гатовы, то прайшоў апдпаведна нормам экспертызу (дакументацыі), магчыма меў заўвагі пасля яе і яны выпраўлены, а таму пачалося будаўніцтва. Кантроль грамадства за будаўніцтвам не робіць. Вы калі-небудзь бачылі кантроль грамадства за будаўніцтвам 9-павярховага дому? Няўжо грамадства гэта выключна спецы ў будоўлі?

Зробіць дзяржава мемарыял - дрэнна, не рабіла б ці не зрабіла - ўсё роўна для б-ч-б дрэнна. Б-ч-б Баба Яга супраць.

Каментаваць