У Курапатах пазначаны аб'екты гістарычнай тапаграфіі

У Курапатах 25 чэрвеня была завершана серыя летніх талокаў па пазначэнні аб’ектаў гістарычнай тапаграфіі ўрочышча.

 Пазначаецца западзіна на месцы былога аб’екту аховы расстрэльнага палігона ў Курапатах (мажліва — назіральная вышка) на паўднёвым захадзе ўрочышча.

У талацы, арганізаванай грамадскай ініцыятывай “Эксперты ў абарону Курапатаў” пры падтрымцы “Маладога Фронту”, удзельнічалі іхныя актывісты, а таксама сябры КХП-БНФ і ветэраны беларускага нацыянальнага адраджэння.

Ідзе пазначэнне пачатку палявога ўчастку “Дарогі смерці”

Падчас талакі былі пазначаныя такія аб’екты гістарычнай тапаграфіі месца масавай згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій перыяду сталінізму 1930–1950-х гадоў, як былое месца пачатку грунтавога ўчастку “Дарогі смерці” на полі паміж Курапатамі і “Экспабелам”, а таксама месцы ў паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім кутах, дзе былы плот выгароджваў расстрэльны палігон ва ўрочышчы ў 1937–1941 гадах. На нашае меркаванне, у гэтых кропках мажліва знаходзіліся такія важныя для спецслужбаў аб’екты аховы месца расстрэлаў, як назіральныя вышкі.

Таксама пазначана яшчэ адна западзіна на месцы мажлівай назіральнай вышкі ў паўночна-ўсходнім куце расстрэльнага палігона ў Курапатах

Апроч таго, грамадскія актывісты даводзілі да ладу і палолі кветнікі, разбітыя раней, чысцілі Народны мемарыял ад смецця і сухога галля, зносілі да дарогаў распілаваныя дрэвы.

Дапаможны ўчастак “Дарогі смерці” праходзіў праз поле на ўсход ад Курапатаў

Нагадаем, што серыя летніх талокаў па пазначэнні аб’ектаў гістарычнай тапаграфіі Курапатаў пачалася 20 мая.

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: