У Курапатах сабраліся на нядзельную малітву 50 чалавек

Службу правёў святар некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій.
intex-press.by

intex-press.by

Удзел у сённяшняй малітве ўзялі каля 50 чалавек, у тым ліку актывісты Ганна Шапуцька, Алесь Марачкін, Ніна Багінская, Вячаслаў Сіўчык і іншыя.

За падзеямі назіралі некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

Паводле інфармацыі абаронцаў ўрочышча 13 красавіка тут было знесена 60 металічных крыжоў, устаноўленых у 2017 годзе на грошы, сабраныя праз краудфандынг прадстаўнікамі грамадскасці. Крыжы былі знесены падчас работ па «добраўпарадкаванні» ўрочышча, якія напярэдадні праводзілі прадстаўнікі БРСМ, «Белай Русі», прафсаюзаў і ветэранскіх арганізацый.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!