У Курапатах усталёўваюць афіцыйны памятны знак

У Курапатах пачалі ўсталёўваць афіцыйны памятны знак. Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе актывіст Таварыства аховы помнікаў Юрый Меляшкевіч.
Фота з акаўнта Юрыя Меляшкевіча ў Фэйсбуку

Фота з акаўнта Юрыя Меляшкевіча ў Фэйсбуку

"Мантаж памятнага знака. Усталёўваецца аснова для скульптуры. Таксама дастаўлены і чакае ўсталёўкі маўклівы звон памяці", — піша ён.

Нагадаем, што ўсталяваннем помніка займаецца афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. У конкурсе, які ладзіла Міністэрства культуры, пераможцам стаў праект аўтарскага калектыву, у які ўвайшлі скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктары Марыя Маркаўцова і Вольга Ярмоліна.



Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-11-06 14:35:23
Хоць лукашэнкаўскія ўлады і хаваюць ад нас архівы КДБ, усё не схаваеш.

НКВДшныя каты і іх ахвяры:
Фота супрацоўнікаў Слуцкага аддзелу ГПУ (НКВД): http://www.foto-memorial.org/index?page=2
Прозвішчы расстраляных жыхароў Слуцкага района: http://base.memo.ru/person/list?params=H4sIAAAAAAAAA6tWysksy8xLL8hJTE5VslKKKTUwMTIEkcZJINLEGEyagUUSlXSUclNz84syE3OUrPJKc3J0lFIrUpNLSzLz85SsSopKU2sBFgyMIlEAAAA%2C Частка з іх забіта ў Слуцку, частка вывезена і расстраляна ў Менску і Ленінградзе.
  • Люстэрка
  • 2018-11-06 14:38:10
Дзяржаўны помнік нагадвае табурэт для допыту і катаванняў вязняў НКВД. І формай, і колерам, і шурпатасцю і тым уражаннем, якое пакідае.
Фота з сайту музея НКВД у Томску. http://nkvd.tomsk.ru/materials/photo/items/?page=4
Лічу такі "помнік" здзекам з памяці забітых.
  • Люстэрка
  • 2018-11-06 18:00:11
І звон зрабілі, які не звоніць. Як сімвал прымусу маўчаць пра злачынствы НКВД. Каб усё было шыта-крыта.