У Курапатах замежныя дыпламаты ўсклалі кветкі

Месца згубы ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Мінску ў сераду, 6 лістапада, наведалі прадстаўнікі замежных дыппрадстаўніцтваў.
Курапаты. Ілюстрацыйнае фота

Курапаты. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец, які, ідучы на варту ля рэстарану «Поедем поедим», сустрэў на Галгофе замежную дэлегацыю. У яе складзе былі заўважаныя амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, а таксама прадстаўнікі амбасадаў еўрапейскіх краін. Нягледзячы на дождж, яны прыйшлі ўшанаваць памяць знішчаных падчас сталінскага тэрору людзей, усклалі кветкі да помнікаў на Галгофе.

Павел Севярынец выказаў меркаванне, што гэта была традыцыйная экскурсія, якую праводзяць у Курапатах для еўрапейскіх дыпламатаў напачатку лістапада.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!