У Курапатах затрымалі Дзяніса Урбановіча і Валера Рабцава (фота, відэа)

Сёння ўвечары ў Курапатах затрымалі ўдзельнікаў варты Дзяніса Урбановіча і Валера Рабцава. 

Гэта адбылося неўзабаве пасля малітвы і запалення знічак. Падчас затрымання Дзяніс Урбановіч заявіў, што добраахвотна ў машыну не пойдзе — тады міліцыянты яго занеслі на руках. Паведамляецца, што іх павезлі ў Бараўлянскі РУУС.




Пазней стала вядома, што Дзяніс Урбановіч пераведзены ў ІЧУ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!