У кватэру брэсцкага актывіста Віктара Клімуса ломяцца міліцыянты (абноўлена)

У кватэры цяпер знаходзяцца жонка Віктара і дзіця.
Віктар Клімус, фота з фэйсбука

Віктар Клімус, фота з фэйсбука

Пра гэта напісаў у фэйсбуку сам Віктар Клімус:

«У маю кватэру ломяцца. Пад пад'ездам куча народу, пажарная і ментаўская машыны.
Там зараз жонка і дзіцё. Хто можа, калі ласка, пад' едзце.
Гогаля 73, 2 пад'езд».



Прычыны, па якой міліцыянты разам з МНСаўцамі спрабуюць трапіць у кватэру актывіста, пакуль невядомыя.

Пазней Віктар паведаміў, што ў кватэру выламалі дзверы, адбываецца ператрус. Актывіст чакае адваката па крымінальных справах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: