У кватэры журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча адбыўся ператрус

Ордэр на вобшук выдала пракуратура ў межах праверкі па крымінальным артыкуле за «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці», паведамляе «Белсат».

Ператрус праводзілі супрацоўнікі Мінскага АУС на паветраным транспарце, яны шукалі экстрэмісцкую літаратуру і сімволіку. У выніку нічога не знайшлі і не забралі.

Ператрус у журналіста звязаны з кнігай Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай «Беларускі Данбас», якую Васюковіч увёз у Беларусь, калі вяртаўся рэйсам з Кіева ў снежні мінулага года. У Беларусі кнігу нядаўна прызналі экстрэміцскай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: