У Лідскім раёне выявілі індыйскі штам каронавіруса. Ён больш небяспечны

У Лідскім раёне выявілі індыйскі штам каронавіруса. Пра гэта заявіў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Лідскага раёна Аляксей Арачоў. 20 ліпеня сітуацыю абмяркоўвалі ў мясцовым райвыканкаме.

«На мінулым тыдні ў нас зарэгістраваная цыркуляцыя так званага індыйскага штама, дэльта-штама каронавіруса, — цытуе словы Арачова прэс-служба выканкама. — На фоне гэтага маецца невялікі пад'ём захворванняў каронавіруснай інфекцыяй. Мы гэта звязваем з актыўнай міграцыяй нашага насельніцтва — перыяд адпачынкаў».

Паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Лідчыны, павелічэнне выпадкаў заражэння выяўлена ў мясцовых жыхароў ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. «Моладзь актыўна перасоўваецца па свеце, і ў сувязі з гэтым у наш Лідскі рэгіён завезены гэты дэльта-штам каронавіруса», — кажа ён.

Пра выяўленне носьбітаў індыйскага штама каронавіруса ў Мінску Міністэрства аховы здароўя паведаміла месяц таму. На той час у іншых рэгіёнах краіны яго не зафіксавалі. Небяспека індыйскага штама каронавіруса заключаецца ў тым, што пры пранікненні віруса ў клеткі ён становіцца устойлівым да антыцелаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: