У Лідзе адкрылі помнік Гедыміну. Былі бел-чырвона-белыя сцягі і БРСМ

У Лідзе ўрачыста адкрылі помнік легендарнаму вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну. Конную статую славутай гістарычнай асобы ўсталявалі яшчэ ў жніўні., піша Еўрарадыё.
фота t.me/bnkbel

фота t.me/bnkbel


Пастамент помніка аздоблены гранітам у колер Лідскага замка, на ім надпіс “Гедымін” і вялікакняжаскі герб “Калюмны”.

На цырымоніі прысутнічалі і прадстаўнікі ўладаў, і апазіцыйныя актывісты. Удзельнікі імпрэзы трымалі афіцыйную сімволіку, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!