У Лідзе ўсталююць помнік Гедыміну

Рэспубліканская манументальная рада адзінагалосна зацвердзіла канчатковую мадэль помніка Гедыміну, які будзе ўсталяваны ў Лідзе, паведамляе Белсат са спасылкай на symbal.by.
Мадэль ужо створаная з гліны. Скульптурны камбінат створыць формы для адліўкі помніка ў бронзе.

Таксама на фінальнай стадыі знаходзяцца працы па вырабе пастаменту, які будзе абліцаваны гранітам. На пастаменце размесцяць надпіс «Гедымін» і герб «Калюмны».

Урачыстае адкрыццё помніку і другой вежы Лідскага замка адбудзецца гэтай восенню ў Дзень гораду Ліда – 7 верасня сёлета.

У гэты ж дзень у горадзе пройдзе фэст Lidbeer-2019. А ў 2020-м годзе Ліда стане культурнай сталіцай Беларусі.

Рухавіком стварэння і ўсталявання помніка Гедыміну ў Лідзе стаў Лідскі райвыканкам і яго кіраўніцтва, архітэктар Сяргей Багласаў, скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай, гісторык Мікалай Плавінскі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!