У Лідзе затрымалі журналістку Вольгу Быкоўскую

Яна паехала на суд у якасці сведкі па справе журналіста Юрыя Дзешука.
Пра затрыманне Вольгі Быкоўскай паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Сёння а 16-ай гадзіне быў выкліканы ў суд незалежны журналіст з Бярозаўкі Юрый Дзяшук. Яго вінавацяць у парушэнні ч.3 арт. 23.34 КаАП. Справа распачата па выніках падзей у судзе над мясцовым актывістам Вітольдам Ашуркам, якія міліцыянты палічылі несанкцыянаваным пікетам, бо там людзі пасля агалошвання прысуду сталі выкрыкваць «Жыве Беларусь!», «Ганьба!», «Верым! Можам! Пераможам!». Юрый Дзяшук у гэты час проста знаходзіўся ў зале суда.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: