У Літве на мяжы з Беларуссю затрыманы 131 мігрант

За нядзелю літоўскія памежнікі затрымалі 131 мігранта на мяжы з Беларуссю.
pasienis.lt

pasienis.lt

У Друскінінкайскім раёне была затрыманая група з 17 мігрантаў. Двое з іх паспрабавалі схавацца. Іх пераследавалі памежнікі са службовым сабакам. Падчас затрымання адзін з мігрантаў ударыў сабаку. Сабака ўкусіў яго ў адказ. Мужчына адмовіўся ад меддапамогі пасля затрымання.

Таксама кіраванне дзяржаўнай памежнай бяспекі МУС Літвы паведамляе пра канфлікты паміж мігрантамі. Адзін паўстаў на заставе ў Друскінінкайскім раёне на рэлігійнай і культурнай глебе. Другі адбыўся з-за месцаў у намётавым лагеры ў іншым населеным пункце. Тут у супрацьстаянне было ўцягнута 60 мігрантаў. Дадатковыя сілы пагранічных нарадаў прыцягваліся для ўрэгулявання канфліктаў.

З пачатку года ў Літве былі затрыманыя 2 730 мігрантаў.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: