У Літве затрымалі чарговую групу мігрантаў з боку Беларусі

Два з паловай дні да гэтага на беларуска-літоўскай мяжы было спакойна. 
Сямёх іракцаў, якія перайшлі беларуска-літоўскую мяжу па-за пунктам пропуску, затрымалі а 2-й гадзіне ночы ў Ігналінскім раёне. Усе яны папрасілі прытулку ў Літве, паведамляе «Свабода» са спасылкай на літоўскіх памежнікаў.

Усяго з Беларусі ў Літву сёлета трапілі 515 нерэгулярных мігрантаў. З іх 336 іракцаў, 46 іранцаў, 42 сірыйцы, 39 беларусаў, 17 расійцаў, 11 туркаў, 10 шрыланкійцаў, а таксама таджыкі, аўганцы, еменцы, егіпцяне і самаліец. За ўвесь мінулы год у Літве затрымалі 81 мігранта.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: