У Лунінцы — трайное забойства.

Жыхар Лунінца застрэліў з ружжа сваю цёшчу, жонку, яе брата і спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, піша TUT.BY.
Трагедыя адбылася 8 сакавіка. Усе трое памерлі на месцы здарэння. Следчы камітэт усталяваў што ўвечары 66-гадовы жыхар Лунінца, знаходзячыся ў гасцях у цешчы, падчас спрэчкі стрэліў з ружжа ў сваю 56-ггадовую жонку, яе 78-гадовую маці і 50-гадовага брата. Усе трое памерлі. Пасля мужчына стрэліў сабе ў галаву з таго ж ружжа, але застаўся жывы. У дадзены момант ён знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя пад канвоем

У дачыненні да стралка ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 арт 139 КК РБ, якая прадугледжвае пакаранне ажно да пажыццёвага зняволення і смяротнага пакарання. Падазроны раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Дазволу на захоўванні зброі ён таксама не меў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!