У Лунінецкім раёне ў продажы з'явіліся першыя клубніцы

За літровы слоічак просяць 10 рублёў, за слоічак у 0,5 літра — 5 рублёў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што сёлета першая ягада саспела пазней, чым у мінулым. Тады першую трускалку збіралі ўжо 6 мая. Вінавата надвор'е: вясна выдалася прахалоднай.

Звычайна першая ягада з'яўляецца ў канцы траўня. Так, у 2017-м першую ягаду пачалі ў Лунінецкім раёне прадавалі з 27 траўня па 7 рублёў за літровы слоік, у 2016 годзе — з 25 траўня па 5 рублёў, у 2015 — па 3 рублі.

Па здагадцы мясцовых жыхароў, клубнічны сезон у гэтым годзе пачнецца крыху пазней леташняга, хоць усё яшчэ можа скарэктаваць надвор'е. Якім будзе ўраджай — пакажа час.

Паводле media-polesye.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!