У Магілёве адмянілі святкаванне Дня працы

Традыцыйных масавых мерапрыемстваў 1 траўня ў Магілёве не будзе, паведамляе Белсат.
Пра гэта паведамляе партал mogilevnews.by.

У Магілёве першага траўня адмянілі масавыя мерыпрыемствы. У горадзе адбудзецца толькі адкрыццё гарадскіх фантанаў, але забаўляльных шоў не плануецца.

Акрамя гэтага ў Магілёве перанеслі запланаваную на 1 траўня ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў некалькіх конкурсаў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за 2019 год.

У Баранавічах мясцовыя ўлады адмовіліся не толькі ад святкавання Дня працы, але і Дня Перамогі. Чыноўнікі адмянілі мітынгі, шэсці і культурна-масавыя імпрэзы.

Па стане на 29 красавіка ў Беларусі зарэгістравалі 13 181 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 84 пацыенты.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: