У Магілёве акцыю «Несмяротны полк» тэрмінова перайменавалі ў «Беларусь памятае»

27 красавіка Магілёўскі гарвыканкам аб'явіў аб правядзенні ў гарадах 9 траўня акцыі «Несмяротны полк». Аднак на наступны дзень вырашыў тэрмінова перайменаваць акцыю.
Прадпрыемствам, арганізацыям і грамадзянам прапаноўвалася ў памяць аб франтавік вырабіць транспаранты з іх фотаздымкамі і прайсці калонай падчас параду.

Навіну апублікавалі ўсе гарадскія дзяржаўныя сайты — «Магілёўскія ведамасці», сайт аблвыканкама і гарвыканкама, прычым хтосьці выкарыстаў словазлучэнне «Несмяротны полк», хтосьці — «Полк памяці».

Аднак 28 красавіка з паштовага адрасу гарадскога аддзела ідэалогіі было разаслана паведамленне, у якім галоўны ідэолаг Магілёва Ала Галушка прасіла тэрмінова змяніць назву акцыі на «Беларусь памятае».

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!