У Магілёве Дзень волі адзначаць 24 і 25 сакавіка

Святочныя мерапрыемствы да Дня Волі ў Магілёве адбудуцца 24 і 25 сакавіка.
Алесь Святліцкі/ фота TUT.by

Алесь Святліцкі/ фота TUT.by


24 сакавіка ў Магілёве адбудзецца святочнае пасяджэнне з нагоды нацыянальнага свята — Дня Волі. Мерапрыемства пройдзе ў канферэнц-зале гатэля "Губернская", а 18-й гадзіне.

Пра гэта паведаміў Магілёўскі абласны каардынатар БХД Алег Аксёнаў.

А 25 сакавіка ў Магілёве пройдзе дабрачынная тэматычная экскурсія, прысвечаная 101-й гадавіне БНР. Пачатак а 16:30, ад Замкавай гары.

bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!