У Магілёве затрымалі доктарку. Яна мела дачыненне да ТГ-канала «Медики с Народом Могилев»

Доктарка Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал медыцынскай тэматыкі.


Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилев».

Першапачаткова ў апісанні чату было сярод іншага напісана: «Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чату сілавікі пакінулі паведамленне «Да хуткай сустрэчы з кожным».

Чат «Медики с Народом Могилев» не знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў міністэрства інфармацыі.

Марыя Ляпёшкіна — оталарынголаг, у гэтым лютым яна прамільгнула ў сюжэце ОНТ пра тое, што магілёўская бальніца атрымала новае абсталяванне, а лекары асвойваюць новыя методыкі.

Паводле «Нашай Нівы».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: