У Магілёве затрымалі старшыню абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава

Па Уладзіміра Шанцава сілавікі прыехалі на працу. Старшыня абласной арганізацыі АГП быў падрыхтаваны да затрымання і меў «ссабойку», паведамляе «Свабода».

Праваабаронцы паведамілі «Свабодзе», што ў Магілёве затрымалі старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Шанцава.

Па яго прыехалі на працу. Ён знаходзіўся 12 траўня ля абласнога суда, дзе пачаўся закрыты разгляд справы супраць палітвязняў Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».

Праваабаронцы паведамляюць, што Шанцаў быў падрыхтаваны да затрымання і меў «ссабойку».

Як паведаміла прэсавая сакратарка АГП Ганна Красуліна, на Шанцава з учорашняга дня палявалі сілавікі, калі яму ўдалося ўцячы ад будынку суду ў Магілёве, куды ён разам з іншымі прыйшоў на працэс Паўла Севярынца і іншых палітвязняў. Пазней сілавікі прыходзілі да Шанцава дамоў, а сёння забралі з працы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: