У МАК адправілі лісты наконт Баскава і арышту Краўчанкі. Вось што ім адказалі

Свабоднае аб'яднанне спартсменаў пасля арышту алімпійскага прызёра Андрэя Краўчанкі і смерці Рамана Бандарэнкі, у момант затрымання якога ў «двары пераменаў» бачылі чалавека, падобнага да старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава, накіравала лісты ў Міжнародны алімпійскі камітэт. Пра тое, які адказ яны атрымалі, паведамляе SPORT.TUT.BY

.



Андрэй Краўчанка. Фота Erik van Leeuwen, attribution: Erik van Leeuwen (bron: Wikipedia)

"Пацвярджаем атрыманне вашых лістоў і дзякуем вам за тое, што давялі да нашага ведама трывожныя паведамленні, якія тычацца Андрэя Краўчанкі і Дзмітрыя Баскава.

Даводзім да вас інфармацыю, што справа Краўчанка была ўнесеная ў прамежкавую справаздачу, якая была прадстаўлена Выканкаму МАК 11 лістапада 2020 года. Выканкам МАК выказвае глыбокую заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася ў спартыўнай супольнасці Беларусі, і будзе пільна назіраць за яе развіццём.

Наконт абвінавачванняў у адрас Дзмітрыя Баскава мы звязаліся з НАК Беларусі і Міжнароднай федэрацыяй хакея для атрымання дадатковай інфармацыі і будзем працягваць сачыць за сітуацыяй праз усе даступныя каналы".

Ліст падпісаны Джэймсам Маклаўдам, дырэктарам па алімпійскай салідарнасці і сувязях з НАК Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Паводле sport.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: