У Маладзечне пасля вулічнай акцыі жорстка затрымалі Лябедзьку, Рымашэўскага і Губарэвіча

У Маладзечне пасля вулічнай акцыі затрымалі лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і кіраўніка руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча. Ёсць звесткі і пра іншых затрыманых.
Фота: Скрыншот з трансляцыі Радыё Свабода

Фота: Скрыншот з трансляцыі Радыё Свабода


У Маладзечне ў мітынгу і шэсці супраць дэкрэта № 3 прынялі ўдзел да 1000 чалавек.

Падчас анлайн-трансляцыі ў сваім фэйсбуку Лябедзька паведаміў наступнае: "Спынілася машына, выскачылі людзі з яе і пачалі цягнуць волакам, біць... Калі мяне закідвалі, там ужо ляжаў расхінуты Губарэвіч. Тапталіся па ім... Зараз я ў будынку РУУС. Ну, спадзяюся, што гэта РУУС, бо ніхто мне яшчэ не назваўся. Ніводнага разу не назваліся".

Таксама, па словах Лябедзькі, затрыманы журналіст БелаПАН Сяргей Каралевіч, паведамляе "Еўрарадыё".

"У Маладзечанскім РАУС. Затрыманне у лепшых традыцыях... Закінулі ў бус, тварам у падлогу. Зараз ідзе разбіральніцтва". З боку міліцыі галоўны — Кісель", — напісаў у сваім фэйсбуку Юрась Губарэвіч.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!