У Мар'інай горцы людзі з тэмпературай па тры гадзіны стаяць у чарзе ў паліклініку (фотафакт)

Так выглядае чарга ў гарадскую паліклініку, дзе з чорнага ходу прымаюць пацыентаў з падазрэннем на кавід.

— Вось так у Мар'інай горцы людзі з тэмпературай стаяць у чарзе ў гарадскую паліклініку. Лекар да хворых на дом не ходзіць, людзей запускаюць з асобнага чорнага ўваходу. Унутры будынка перад кабінетам лекара для іх прадугледжана толькі адно месца для сядзення! Сярэдні час знаходжання ў чарзе — тры гадзіны. На вуліцы сёння холадна, і будзе становіцца яшчэ халадней. Гэта проста здзек з людзей, дапамажыце, калі ласка, прыцягнуць увагу да гэтай праблемы! — напісала чытачка «Салідарнасці».

Крыху пазней з'явіўся дадатак да навіны з Мар'інай Горкі.

— У Свіслацкай бальніцы (падпарадкоўваецца Мар'інагорскай ЦРБ) такая ж сітуацыя, — пішуць чытачы. — Дарослыя пацыенты з тэмпературай у будынак не дапускаюцца. Стаяць у чарзе на вуліцы. Уваход для іх — у 1-1,5 метра ад уваходу для здаровых. Гэта ўвялі ў 2020 годзе ў сувязі з кавіднай сітуацыяй. І ў спякоту, і ў мароз, і ў дождж — у любое надвор'е даводзіцца чакаць на вуліцы. Але калі ёсць неабходнасць здаць аналізы, то ўсё роўна трэба адстаяць чаргу ўперамешку са здаровымі пацыентамі. На дзяцей такое «новаўвядзенне» не распаўсюджваецца. Пры гэтым на ўваходзе для здаровых тэмпературу ніхто не вымярае, усё на сумленным слове і асабістай адказнасці людзей.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: