У Мар'інай Горцы спецназаўцы-навабранцы наеліся тратылу і масава атруціліся

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік распавяла 9 сакавіка, што ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы адбылося масавае атручэнне салдат.

6 сакавіка 13 маладых спецназаўцаў патрапілі ў бальніцу з атручваннем. Яны паспрабавалі на смак тратыл. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны пацвердзіла, што "гэтая група салдат сапраўды паспрабавала выбуховае рэчыва", паведамляе telegraf.by.

"Чаму яны гэта зрабілі, вайскоўцы не ўдакладняюць", — заявіла Наталля Гаўрусік.

Раней тэлеграм-канал NEXTA распавёў, што "ў спецназаўцаў з Мар'інай Горкі ёсць вельмі незвычайны абрад пасвячэння".

асля першых стрэльбаў усім навабранцам неабходна паспытаць тратыл на  смак. Паспрабавалі. Гэтым разам атрымалася, што літаральна", — перадае ананімны крыніца.

У Мінабароны наяўнасць такой традыцыі адмаўляюць. А здароўю саміх вайскоўцаў нічога не пагражае.

Паводле telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: