У Марыі Калеснікавай 8 мая скончыўся тэрмін утрымання пад вартай. Ці працягнулі яго, родныя не ведаюць

А яшчэ пра аднаго з лідараў беларускіх пратэстаў здымаюць дакументальнае кіно.

Пра Марыю Калеснікаву здымаюць дакументальнае кіно. Прэс-служба Віктара Бабарыкі, у штабе якога перад выбарамі працавала Марыя, пабывала на здымках і апублікавала фрагмент размовы бацькі палітзняволенай Аляксандра Калеснікава з дачкой Таццянай.

Тым часам яшчэ 8 мая скончыўся тэрмін утрымання пад вартай Марыі ў СІЗА. У родных і адвакатаў на дадзены момант няма інфармацыі аб тым, працягнулі гэты тэрмін або не. Верагодна, навіны будуць заўтра.

Марыю Калеснікаву затрымалі 7 верасня. Супраць яе ўзбуджана крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь) [37].


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: