
33-гадовы мужчына быў затрыманы і змешчаны ў адсек для затрыманых службовага аўтамабілю ГАЗ. Там ён здзейсніў суіцыд. Якім чынам гэта адбылося, не паведамляецца.
СК праводзіць праверку па факце.
Нагадаем, аналагічны выпадак адбыўся 29 лістапада ў Несвіжскім раёне. Там у машыне міліцыі знайшлі павешаным 48-гадовага мужчыну. Родныя затрыманага не паверылі ў суіцыд — выказваліся меркаванні што насамрэч ён быў збіты да смерці міліцыянтамі. У узбуджэнні крымінальнай справы родным адмовілі

Паводле TUT.BY