У МДЛУ забаранілі праводзіць «няўзгодненыя масавыя мерапрыемствы»

У лінгвістычным універсітэце (МДЛУ) 24 верасня выйшаў загад, які забараняе правядзенне на тэрыторыі ВНУ «няўзгодненых масавых мерапрыемстваў», паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода.
Пратэст студэнтаў МДЛУ, ілюстрацыйнае фота

Пратэст студэнтаў МДЛУ, ілюстрацыйнае фота

З загаду, падпісанага рэктарам Наталляй Баранавай, вынікае, што забарону ўвялі для «забеспячэньня бесперабойнага функцыянавання ўніверсітэта, бяспечных камфортных умоваў навучання студэнтаў, работы выкладчыкаў і супрацоўнікаў з улікам шматлікіх зваротаў студэнтаў, іх бацькоў і жыхароў горада», а таксама з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў ВНУ.
 
Апошнім часам у МДЛУ адбываюцца найбольш актыўныя пратэсты студэнтаў з патрабаваннямі правядзення сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў і спынення гвалту сілавікоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: