У менскім радзільным доме ў жанчын з COVID-19 нарадзіліся здаровыя дзеці

У 6-м радзільным доме ў чатырох парадзіх з дыягназам COVID-19 нарадзіліся здаровыя дзеці. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
— Дзеткі здаровыя. Мамы адчуваюць сябе добра, — распавёў журналістам галоўны ўрач 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Ігар Юркевіч.

Ён таксама паведаміў, што цяпер у радзільным доме знаходзяцца каля 20 цяжарных.

Нагадаем, з пачаткам эпідэміі ў краіне радзільнае аддзяленне 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска часова аказвае акушэрска-гінекалагічную дапамогу цяжарным, у якіх пацверджаны каронавірус.

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан раней паведамляла, што па статыстыцы ў Беларусі сярод хворых менш за 1% дзяцей.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: