У Мінску затрымалі журналіста Грамадскага тэлебачання Данбасу

Інцыдэнт адбыўся ў гатэлі, дзе спынілася здымачная група незалежнага ўкраінскага тэлеканалу, які вяшчае на Данбас.

Ад Віталя Сізова запатрабавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі з-за расійскіх спісаў непажаданых асоб.

Карэспандэнт тэлеканалу Віталь Сізоў прыехаў у Менск, каб зрабіць рэпартаж пра пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе, якое пройдзе сёння ў Мінску. У Віталя Сізова ёсць акрэдытацыя МЗС Беларусі, журналісты гэгага тэлеканалу не адзін раз бывалі ў Мінску.

А 02.45 па менскім часе часе ў нумар гатэля, дзе спынілася здымачная група Грамадскага тэлебачання Данбасу, увайшлі беларускія міліцыянты і сілай забралі Сізова ў Цэнтральную раённую ўправу міліцыі. Прычына затрыманьня — нібыта знаходжанне Віталя ў расійскіх спісах асоб, якім забаронены ўезд.

Як паведаміў Свабодзе прадстаўнік Грамадскага тэлебачання Данбасу Аляксей Мацука, Віталя Сізова вызвалілі каля 7-й гадзіны раніцы.

«Тут мне распавялі, што Расійская Фэдэрацыя забараніла мне ўезд на яе тэрыторыю да 2021 года. Беларусь і Расія з'яўляюцца саюзнай дзяржавай, таму забарона на ўезд распаўсюджваецца і на Беларусь. У райаддзеле мне некалькі разоў паўтарылі, што забарона на ўезд — ініцыятыва Расіі, да якой Беларусь не мае дачынення, таму даведацца прычыны забароны я не змог. Мне рэкамендавалі пакінуць Беларусь цягам 24 гадзін, што я і так плянаваў зрабіць. Дзякуй украінскаму консульству і амбасадзе за апэратыўную рэакцыю і дапамогу. Са мной усё ў парадку», — паведаміў сам Віталь Сізоў пасля вызвалення.

Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: