У Мінску з'явіліся і амаль адразу зніклі білборды з Някляевым і Жыгамонтам

Сёння ўдзень уладальнік крамы SYMBAL.BY Павел Белавус падзяліўся файнай навіной — у Мінску з'явіліся рэкламныя плакаты крамы з Уладзімірам Някляевым і Юрыем Жыгамонтам.

Але правіселі яны нядоўга. Вось як пракаментаваў тое, што адбылося, сам Павал Белавус у сваім фэйсбуку:

Банер з Уладзімірам Някляевым правісеў некалькі гадзінаў і яго знялі, а разам і банер з Юрыем Жыгамонтам. Вярнулі назад ранейшыя нашыя банеры, якія там былі. Нас не папярэдзілі. Пазваніў у рэкламную кампанію, з якой у нас дамова, кажуць што звярнуліся з высокіх органаў і загадалі зняць. Не ведаем ці з'явяцца заўтра іншыя банеры з Лявонам Вольскім і Меліцінай Станютай. Сітуацыя, канешне, непрыемная, будзем чакаць падрабязнасцяў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: