У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

Апазіцыя падала заяўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху». Заяўнікі — БНФ, «Зялёныя» і БСДП «Грамада», паведамляе «Еўрарадыё».

Камунальшчыкі і міліцыя не адказалі на прапанову заключыць дамову, патрэбную для дазволу. А медыкі сказалі, што пакуль увогуле не падпісваюць такіх дамоў, бо — каронавірус. Пра гэта ў каментары «Еўрарадыё» распавёў кіраўнік партыі «Зялёных» Дзмітрый Кучук.

Нагадаем, што дазвол на святкаванне Дня Волі сёлета арганізатары не атрымалі. Міліцыя пры гэтым спасылалася на каронавірус.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: