У Мінюсце распавялі аб зменах КаАП

Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі расказаў, як ідзе праца над змяненнем Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, піша Еўрарадыё.
Паводле слоў міністра, з КаАП хочуць выключыць артыкулы, па якім даўно нікога не каралі, і перагледзяць віды і памер спагнанняў.

У якасці прыкладу артыкулаў, якія выключаць з кодэксу, ён прывёў неправамернае выкарыстанне чырвонага крыжа і паўмесяца.

«Як мінімум за апошнія тры гады дадзены артыкул ні разу не выкарыстоўвалася і да адказнасці ніхто не прыцягваўся. Навошта, скажыце, наяўнасць у кодэксе артыкулаў, якія не працуюць?» — сказаў кіраўнік Мінюста.
Правапарушэнні, якія падпадаюць пад дзеянне КаАП, падзеляць на катэгорыі ў залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі і цяжкасці наступстваў, а віды і памеры спагнанняў перагледзяць у залежнасці ад нанесенай шкоды.

Акрамя таго, плануецца скараціць лік дзяржорганаў і арганізацый, у якіх ёсць права складаць адміністрацыйныя пратаколы і весці адміністрацыйныя працэсы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: