У Мінск прыедуць эксперты СААЗ

Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыедзе ў Мінск 7 красавіка. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
У Мінск прыедуць тры эксперта, каб ацаніць працу беларускіх медыкаў. Такая дамоўленасць была дасягнута сёння ў час тэлевідэаканферэнцыі з прадстаўнікамі штаб-кватэры СААЗ у Жэневе.

Акрамя таго, у Капенгагене сабрана каманда экспертаў СААЗ, якая будзе онлайн дапамагаць экспертам у Мінску.

— Былі мабілізаваны ўсе сілы, каб арганізаваць такую ​​місію ў самыя кароткія тэрміны. Мы атрымалі поўнае разуменне з боку міністэрства ў тым, што будзе неабходна місіі. Выказана была поўная падтрымка, — распавёў прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў.

Як паведамлялася раней, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 31 сакавіка абмеркавала у тым ліку і сітуацыю з каронавірусам. Прэзідэнт адзначыў, што мае месца некаторы недавер да ўлады вакол гэтай тэмы.

Ён папрасіў Качанаву звязацца з прадстаўнікамі СААЗ і запрасіць іх прыехаць у рэспубліку, каб даць незалежную ацэнку рабоце беларускай аховы здароўя.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: