У мінскі культурны цэнтр «Корпус» прыйшоў АМАП. Ёсць затрыманыя (абноўлена)

Чаго дамагаюцца сілавікі, пакуль невядома.

У мінскі культурны цэнтр «Корпус», што месіцца на сталічным праспекце Машэрава, прыйшлі супрацоўнікі АМАПу. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў прадзюсар і выкладчык Уладзімір Патапенка.

Паводле інфармацыі @by_culture, АМАП затрымаў некалькі чалавек, сярод якіх Аляксандр Каралевіч — адзін з заснавальнікаў перформанс-прасторы «Другі паверх», і архітэктар Аляксей Клышка.

«Корпус», як паведамляецца на сайце ўстановы, — «гэта незалежная, адкрытая культурная пляцоўка і каманда, якая стварае ўмовы для ўстойлівага развіцця, узаемадзеяння і абмену вопытам прадстаўнікоў сучаснага мастацтва, культуры, грамадзянскай супольнасці, прадпрымальніцтва і бізнесу».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: